Прэзідэнт і прэм’ер РП абмеркавалі працягненне надзвычайнага становішча



28-га верасня адбылася сустрэча прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага, якая была прысвечана пытанню працягнення надзвычайнага становішча. Рашэнне прэзідэнта будзе прынята да пятніцы, паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Блажэй Спыхальскі.

Фота tvp.pl

У панядзелак кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Камінскі абвясціў, што будзе рэкамендаваць ураду працягнуць надзвычайнае становішча яшчэ на 60 дзён. 

Па словах Блажэя Спічальскага, прэзідэнт і прэм’ер-міністр абмеркавалі магчымае працягненне надзвычайнага становішча раніцай у аўторак. Прэзідэнт, дадаў яго прэс -сакратар, прыме рашэнне па гэтым пытанні да пятніцы.

Надзвычайнае становішча ў памежнай зоне з Беларуссю, у частцы Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, дзейнічае з 2-га верасня. Яно ахоплівае 183 гарады (115 у Падляшскім ваяводстве і 68 у Люблінскім ваяводстве). Яно было ўведзена на 30 дзён у адпаведнасці з указам прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды, выдадзеным па заяве Рады міністраў.

prezydent.pl