Войцех Вальчак: Менскі дзяржаўны архіў нас прыемна здзівіў



Інстытут даследаванняў культурнай спадчыны Еўропы перадаў у Дзяржаўны архіў у Беластоку 77 тысяч адлічбаваных у найвышэйшай якасці старонак падляшскіх кадастраў 16-18 стагоддзяў, якія былі падрыхтаваны Дзяржаўным архівам у Менску.

Ці паўплывае беларуска-польскі крызіс на далейшыя стасункі паміж архівамі Беларусі і Польшчы разважае прэзідэнт Інстытуту Войцех Вальчак:

– Апошні транш матэрыялаў з Менску мы атрымалі ў мінулым годзе. Гэта супраца з Беларуссю ёсць напраўду ўзорная. Што датычна архіва, то не было ніводнай праблемы. Што будзе ў наступным годзе – пабачым. Думаю, што нічога не павінна перашкодзіць супрацы, бо гэта матэрыял не палітычны, а гістарычны, праўда, якая выходзіць па-за палітыкай. Маем надзею.

Акрамя ўрачыстаў перадачы дакументаў з Беларусі, прысутныя прадстаўнікі навуковых інстытуцый Беластоку падпісалі дамову аб намерах арганізацыі XXI Генеральнага з’езду польскіх гісторыкаў, які пройдзе ў Беластоцкім універсітэце ў верасні 2024 году.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя