«І немагчымае зрабі!» Выйшла кніга памяці Алеся Разанава



Кніга расказвае пра падзеі кастрычніка 68-га года, калі студэнты на чале з Алесем Разанавым запатрабавалі, каб на беларускім адзяленні філфаку БДУ ўсе прадметы выкладаліся па-беларуску.

Тады пад гэтай петыцыяй падпісаліся некалькі сотняў чалавек. Выданне распавядае пра тое, як гэта ўсё адбывалася і якія вынікі мела. Каштоўнасць кнігі ў тым, што пра падзеі ўзгадваюць іх непасрэдныя ўздзельнікі — ад Ніла Гілевіча да Уладзіміра Арлова. Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва.