Таццяна Грыневіч-Матафонава: Душаць слёзы за Беларусь, але ўсё роўна заспяваем!
У беластоцкай кавярні „Лялькі” прайшоў „Спеўны сход” з Таццянай Грыневіч-Матафонавай.
Пра значэнне беларускіх канцэртаў у Польшчы распавялі выступоўцы вечарыны – музыка Ігар Жалткоў і спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава:
– Хочам данесці дзецям, дарослым і ўсім беларусам прыгажосць беларускай песні.
– Канешне, чым больш такіх людзей беларускай культуры тут, тым больш Беларусі.
Падчас „Спеўнага сходу” з Таццянай Грыневіч-Матафонавай прысутныя заспявалі папулярныя беларускія класічныя і пратэсныя песні, у тым ліку духоўны гімн беларусаў „Магутны Божа”.
Беларускае Радыё Рацыя