У лагерах мігрантаў у Літве ўзмоцняць ахову



Міністр унутраных спраў Літвы Агне Білатайце абмеркавала з адміністратарамі цэнтраў, у якіх пасялілі мігрантаў, і з кіраўніцтвам службаў, якія забяспечваюць ахову, меры, неабходныя для забеспячэння бяспекі і грамадскага парадку ў саміх лагерах і раёнах, дзе яны знаходзяцца, паведамляе delfi.lt.

У адпаведнасці з планам МУС па размяшчэнні мігрантаў, яны будуць паселены ў 5 месцах: у Кібартайскім цэнтры рэгістрацыі замежнікаў, на тэрыторыі школы пагранічнікаў у Медзінінкаі, у Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў у Пабрадзе, а сацыяльна ўразлівыя групы (жанчыны, дзеці, інваліды) у Рукле і ў Вільні. Мігрантаў ахоўваюць супрацоўнікі Службы грамадскай бяспекі, паліцыя, памежнікі і супрацоўнікі Дэпартамента турмаў.

На мінулым тыдні ў Літве завяршылася рэгістрацыя мігрантаў. Па дадзеных Дэпартамента міграцыі, прыстанішча ў Літве папрасілі 2804 мігранты. На дадзены момант разгледзелі 645 заявак, нікому з гэтых людзей прытулак не будзе дадзены.

Па дадзеных Аб’яднанага цэнтра кантролю над сітуацыяй, за апошнія два тыдні зафіксавана 70 спробаў мігрантаў збегчы з лагераў. 21 мігранта вярнулі. Паводле дадзеных цэнтра, з пачатку года збеглі 704 мігранты, 146 з іх былі затрыманыя і вернутыя назад.

Фота: delfi.lt