У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага



22 сакавіка ў Вільні на дзяржаўным узроўні ўшанавалі памяць нацыянальнага героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага.

dsc_2574

Мерапрыемства распачалося традыцыйным шэсцем, якое сімвалічна можна назваць, апошнім шляхам Кастуся Каліноўскага. Менавіта 22 сакавіка 1864 года рускія акупанты вывелі з муроў турмы на вул. Ігната 11 Кастуся і павялі яго на Лукішскі пляц, каб, як ім здавалася, яго знішчыць. Але памыліліся, імя Кастуся засталося ў вяках, а вось тых, хто вёў яго на смерць, мы нават і не ведаем. Іх імёны не захавалі і самі акупанты.

І сёняшняе мерапрыемства гэта падцвердзіла ў чарговы раз. Прайсціся апошнім шляхам Кастуся рашылі не толькі віленчукі, але і шматлікія госці з Менску, Рыгі, Варшавы і інш. гарадоў. У чарговы раз падцвердзілі сабе і свету, што прагу да волі не перамагчы.

Ля крыжа нас чакала ганаровая вайсковая варта і літоўскія грамадскія і палітычныя дзеячы. Ганаровая варта ад імя Міністэрства Абароны Літоўскай Рэспублікі ўсклала кветкі ў гонар нашага героя Кастуся Каліноўскага. Такім чынам было засведчана, што асоба Кастуся Каліноўскага важная і для літоўскай гісторыі і што кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі паважае беларусаў.

Літоўскія палітыкі ў сваіх прамовах былі ўсцешанымі тым, што беларусы гэтым разам захацелі адзначыць гэтага свята разам. Не раз адзначалі, што ў нас агульная гісторыя і агульныя праблемы, таму нам, грамадзянам Вялікага Княства Літоўскага трэба аб’ядноўвацца, быць разам, як і паўтара стагоддзя назад, калі разам паўсталі, каб бараніць сваю бацькаўшчыну і сваю зямлю. З літоўскіх палітыкаў прамаўлялі: ад партыі таўцінікаў Гінтарас Сангайла, ад Зьвяза змагароў за свабоду Літвы Йонас Бурокас і інш.

Прыемна, што павяліваецца не толькі колькасць удзельнікаў, але і геаграфія. Гэтым разам прыняць удзел у мерапрыемстве прыехалі прадстаўнікі латышскіх моладзевых арганізацый. Такім чынам у чарговы раз падкрэсліваецца, што мы маем не толькі агульную гісторыю, але і агульную сучаснасць і будучыню: літоўцам, беларусам, латышам, украінцам сёння трэба быць разам і разам ствараць будучыню. І варта спадзявацца, што калісьці і ў еўрапейскай Беларусі гэат свята адзначаць на дзяржаўным узроўні.

Неабыякавымі засталіся і беларусы-віленчукі, якія масава далучыліся да акцыі.

Кажа беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве Хведар Нюнька:

–  Была ганаровая варта ад літоўскіх вайскоўцаў. Шмат было прадстаўнікоў з літоўскага боку. І я сказаў, што вітаю працяг традыцыі ўшанавання памяці Каліноўскага да сённяшняга дня. Яна становіцца штораз больш багатай. Я б сказаў, што людзей было многа, нягледзячы на тое, што гэта няроўная дата – 151 год. Чалавек 70-100. Было шмат сцягоў – беларускіх, латышскіх, украінскіх.

Мерапрыемства арганізавалі і правялі:

– Таварыства беларускай культуры (в.а. старшыні Васіль Акуневіч)

– Асацыяцыя “Крывія” (старшыня Зміцер Карачун)

– Беларуская нацыянальная памяць (старшыня Анатоль Міхнавец)

– Віленскае беларускае таварыства палітычных вязняў і ссыльных (старшыня Валянцін Стэх)

– Міністэрства Абароны Літоўскай Рэспублікі

[Not a valid template]

[youtube id=”tFXh7TVZINg”]

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота westki.info