У 2021 годзе плануецца павялічыць аб’ём нарыхтоўкі лесу



Сёлета плануецца нарыхтаваць амаль на сем мільёнаў кубоў болей драўніны, чым пяць гадоў таму. Паводле інфармацыі Міністэрства лясной гаспадаркі, аб’ём нарыхтоўкі лесу ў гэтым годзе складзе каля 22 мільёнаў кубоў. Лесаінжынер Яўген Скочка гаворыць, што вырубка леса сапраўды ідзе маштабная.

– Заўсёды быў і недаруб. Напрыклад, з 18 мільёнаў высякалі 10 і так далей. Яны проста зараз больш масава ўзяліся, бо ім грошы патрэбныя. І кошты ўзляцелі. Кошты ўзляцелі дзякуючы рынку, бо вялікі попыт на драўніну. І, зразумела, што ўлады кінуліся хоць там грошы зарабляць. Бо ім нідзе больш не даюць. І зараз у лесе, канешне, жах робіцца. 

Паводле інфармацыі прэс-службы Мінлесгаса, за апошні час вырасла доля паставак драўніны ў Кітай.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: telegraf.by