Яўген Дудкін: Cпрабую атрымаць адказы ад дэпутатаў
Грамадскі актывіст, прадстаўнік БХД Яўген Дудкін спрабуе ліставацца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Актывіст упэўнены, што дэпутаты павінны выконваць свае ж загады.
– Я прааналізаваў Закон аб статусе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дзе ёсць вельмі цікавы артыкул 11. Там прадстаўлены формы дзейнасці дэпутатаў. Прааналізаваўшы ўсе гэтыя магчымасці, якія ёсць у гэтых дэпутатаў, звяртаю ўвагу на тыя праблемы, якія ёсць у Беларусі, каб яны дзейнічалі выкарыстоўваючы ўсе свае магчымасці дэпутацкага статусу. То бок яны могуць рабіць запыты ў міністэрствы, да прадстаўнікоў ураду, яны могуць рабіць запыты да прадстаўнікоў мясцовай улады, яны могуць ствараць камісіі, рабіць звароты.
Адмыслова для кампаніі ліставання створаны хэштэг #pasol:
– Ёсць такая кампанія, якую я пачаў, яна называецца #pasol, ад слова пасол, як нашых дэпутатаў у Сейме міжваеннай Польшчы называлі. Я стварыў гэтую кампанію, каб патрабаваць ад іх гэтай дзейнасці згодна артыкула 11 Закона аб дэпутатах Палаты прадстаўнікоў. У адным з такіх запытаў запатрабаваў звярнуць увагу на ўцекачоў з Беларусі.
Па словах Яўгена Дудкіна, ён ужо атрымаў адказ пра тое, што „праблемамі ўцекачоў займаецца Генпракуратура, а парламент – займаецца заканатворчасцю”.
Актывіст упэўнены, што сваім ліставаннем ён зможа паказаць, што „беларускі парламент не проста не дзейнічае, а распісваецца ў сваёй бяздзейнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя