Фонд „Разам” працягвае дапамагаць беларусам, якія прыязджаюць у Літву



Дапамагаць беларусам, якія прыязджаюць у Літву, працягвае фонд „Разам”. Ужо створаны цэнтр, дзе працуе псіхолаг і адбываюцца моўныя курсы, у планах – ладзіць як мага часцей інтэграцыйныя сустрэчы, – адзначыла прадстаўніца арганізацыі спадарыня Віялета:

– Асноўная мэта Дома беларускай культуры ў Вільні – аказанне розных паслуг беларусам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Літвы. У нас працуе псіхолаг, які раней працаваў з людзьмі, якія падвергліся гвалту ў Беларусі. Таксама мы пачалі курсы літоўскай мовы.

Суразмоўца дадала, што на дадзены момант цяжка падлічыць колькасць беларусаў, якія прыехалі ў Літву і інтэгруюцца ў літоўскае грамадства. Але яны вылічваюцца сотнямі і тысячамі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/razam