Жыхара Полацка пасадзілі на 10 сутак за леташнія рэпосты



Полацкі прадпрымальнік Генадзь Бердзенеў атрымаў 10 сутак арышту за рэпосты ў „Аднакласніках” навінаў „польскага тэлеканала, прызнанага экстрэмісцкім”, а таксама TUT.BY, зробленыя яшчэ ў 2020 годзе. Адвакат звярнуў увагу суддзі, што ў 2020 годзе навіны згаданых медыя не лічыліся „экстрэмісцкімі”, піша Віцебская вясна.

Аднак суд прызнаў мужчыну вінаватым у „распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі, якая ўтрымлівае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці”. 5 кастрычніка суд у Полацку разгледзіць яшчэ адну справу паводле такога ж адміністрацыйнага артыкула. Тым часам стала вядома, што у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў трапілі „Вусы Лукашэнкі”. Адпаведнае рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Менска. Прычым экстрэмісцкімі былі прызнаныя і Тelegram-канал, і YouTube-канал з гэтай назвай.