У Бабруйску праходзяць ператрусы



Як пішуць праваабаронцы „Вясны”, сілавікі прыйшлі да мясцовай актывісткі і кіраўніцы бабруйскай філіі прафсаюза РЭП Галіны Смірновай. Пасля ператрусу жанчыну затрымалі.

Праваабаронцы не ведаюць, у рамках якой справы і ў якім статусе затрыманая актывістка. Верагодна, ператрусы праходзяць у яшчэ некалькіх жыхароў Бабруйска: яны не выходзяць на сувязь. Тыдзень таму, 24 верасня, у бабруйскіх актывістаў таксама адбыліся ператрусы. Тады сілавікі прыйшлі прыкладна па 10 адрасах. Некалькі чалавек пасля ператрусаў былі забраныя ў міліцыю.