Пенсіянеры: галоўнае не захварэць, пенсіі не хопіць на лячэнне
Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў Беларусі амаль 27% насельніцтва лічацца пенсіянерамі, такія дадзеныя ведамства агучыла з нагоды Сусветнага дня пажылых людзей. У верасні ў краіне адбылося чарговае падвышэнне пенсій на 20-30 рублёў. Такім чынам мінімальная пенсія вагаецца ў межах 300 рублёў, а сярэдняя крыху вышэй за 500 рублёў.
Сваімі думкамі пра такія выплаты з нашым радыё падзяліліся пенсіянеры з Пінска:
„Мне яшчэ мая пенсія дазваляе трымацца на плаву, таму што ў мяне не мінімальная пенсія, але максімум гадоў праз 5 я буду такой жа беднай, як гэтыя бабулі. Яны не наракаюць, але не дай бог такой бабулі захварэць.”
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамляюць, што пералік пенсій у краіне адбываецца толькі ў двух выпадках: з-за павялічэння пражытачнага мінімума і павялічэння з дзяржаўнага фонда сярэдняга заробка.
Беларускае Радыё Рацыя