“Нічога не кажуць”



— Пакуль ідзе следства — нічога не кажуць, — кажа „Еўрарадыё” маці айцішніка Андрэя Зельцэра, які загінуў 29 верасня ў перастрэлцы з сілавікамі.

Вольга Зельцэр не бачыла цела сына і не ведае, дзе яно цяпер і што з ім. 28 верасня ў кватэры айцішніка Андрэя Зельцэра адбылася перастрэлка. Сілавікі прыйшлі да хлопца ў час “адпрацоўкі адрасоў”. У выніку загінулі і Андрэй Зельцэр, і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк

Дзмітрыя пахавалі на Усходніх могілках у Менску сёння.  Калі пахаваюць Андрэя Зельцэра — пакуль невядома.

Беларускае Радыё Рацыя