На аўкцыёне ebay прадаюцца 4 тамы кніг пра Слонім



На аўкцыёне ebay выстаўлены на продаж 4 тамы кніг на ідыш пра Слонім. Кнігі былі выдадзены ў 1962-1972 гадах. У іх адлюстравана жыццё слонімскіх яўрэеў ХХ стагоддзя. Там больш за 1000 фотаздымкаў не толькі яўрэяў, але і старога Слоніма. Тры тамы прадаюцца разам і адзін том асобна. Прыблізны агульны кошт усіх тамоў з перасылкай 700 долараў.

Добра было б гэтыя тамы мець у старажытным Слоніме, ну хаця б у раённым краязнаўчым музеі. Таму звяртаемся да багатых слонімцаў, хто б змог дапамагчы выкупіць усе тамы гэтых кніг і перадаць гораду. Магчыма знойдуцца фундатары і па-за межамі Слоніма і Беларусі. Ад імя ўсіх землякоў будзем удзячны тым людзям, хто дапаможа. Тым больш, што ў 2022 годзе Слонім будзе адзначаць 770-годдзе з часу першага ўпамінання яго ў Іпацьеўскім летапісе. І гэта быў бы добры падарунак для горада над Шчарай.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя