Расея стварае ў Беларусі агульную адукацыйную прастору



30 верасня была падпісаная Дэкларацыя аб дзейнасці школ Расеі ды Беларусі. Як паведамілі ў Міністэрстве асветы РФ, дакумент стаў «адным з крокаў да стварэння адзінай адукацыйнай прасторы для прафесійнай камунікацыі, распаўсюду перадавога педагагічнага вопыту спецыялістаў дзвюх краін».

Таксама падрыхтаванае Палажэнне аб Асацыяцыі школ Беларусі ды Расеі і працягваецца праца над сумеснай распрацоўкай крытэраў адбору і прыцягненню адукацыйных арганізацыяў. Да канца года плануецца правесці форум з удзелам дырэктараў школ дзвюх краін, вызначыць напрамкі дзейнасці і зацвердзіць перспектыўны план работы, прыняць Палажэнне аб Асацыяцыі і стварыць працоўныя групы.