Пінск адзначыў 924-ю гадавіну з дня свайго заснавання
Пінск адзначыў 924-ю гадавіну з дня свайго заснавання. З-за неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі, як у рэгіёне, так і па краіне, адмененыя масавыя мерапрыемствы, канцэртныя праграмы і феерверк.
“Гэта слушнае рашэнне, бо сёння не да ўрачыстасцяў”, – гаворыць пінскі краязнаўца Эдвард Злобін:
– Каронавірус вельмі агрэсіўны, і вельмі заразны. Вось гэтая хваля. Як бы лічбы не паказвалі, але бачна па атачэнні, па знаёмых, што гэта на самай справе вельмі масава. І да гэтай пары ўражвае бязладнасць людзей – проста не носяць маскі. Вось пакуль не закране, пакуль у сям’і хто-небудзь не памрэ, вось тады пачынаюць усе насіць маскі.
Разважліва адмяняць усялякія масавыя мерапрыемствы менавіта зараз. Гэта, па-першае, не цісне на тую ж медыцыну.
Пінск з’яўляецца адным са старажытных гарадоў Беларусі. Афіцыйны адлік яго існавання вядзецца з 1097 года, але ў свой час вядомы археолаг, прафесар Пётр Лысенка сцвярджаў, што Пінск як найменей на стагоддзе старэйшы.
Беларускае Радыё Рацыя