Каронавірус правакуе псіхалагічныя праблемы



COVID-19 не толькі правакуе абвастрэнні хранічных хваробаў і выклікае працяглы посткавідны сіндром, але і правакуе псіхалагічныя праблемы. Паводле медыкаў, ужо выяўлена, што каронавірус выклікае дэпрэсію, панічныя атакі, бяссонніцу, неабгрунтаваную трывогу.

“За амаль два гады пандэміі рэзка павялічылася колькасць зваротаў па псіхалагічную дапамогу”, – гаворыць псіхалог Наталля Вярбіцкая:

– Паток пытанняў і скаргаў не санчаецца, а наадварот – нават узрастае. Таму што стрэсагенам ёсць навакольнае асяроддзе. У людзей шмат пытанняў, назапашаных стрэсаў. Таму наша задача не толькі захаваць даступнасць, але нават перад намі стаяла задача павялічыць нашу псіхіятрычную даступнасць. Павялічылася колькасць наведванняў псіхіятраў на хатах, выпіска рэцэптаў і іх дастаўка.

Суразмоўца дадае, што псіхалагічны стан чалавека ў напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі можа прывесці да самых негатыўных наступстваў. Нярэдкасць, калі страх захварэць нечым незразумелым ці цяжкім штурхае людзей на самагубства.

Беларускае Радыё Рацыя