Дні народзінаў у палітвязняў Кулешы і Цялешмана



Не забываць пра Дні народзінаў і рэгулярна дасылаць паштоўкі заклікаюць на Берасцейшчыне прадстаўнікі праваабарончай супольнасці.

У бліжэйшыя даты ў кастрычніку нарадзіліся жыхары Берасцейскай вобласці Андрэй Кулеша і Аляксандр Цялешман:

– Андрэй Кулеша свой 50-гадовы юбілей адсвяткуе 5 кастрычніка. Палітвязень зараз знаходзіцца ў СІЗА №7 у Берасці. Праходзіць па карагоднай справе, пагражае да 1 года і 7 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд павінен быць абвешчаны 6 кастрычніка.

Аляксандр Цялешман адзначае Дзень народзінаў 6 кастрычніка. Хлопцу споўніцца 19 гадоў. Адметна тое, што на момант падзей жніўня мінулага года палітвязень быў непаўнагадовы. Судзяць за пратэсты ў дзень адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў – 10 жніўня. Пад вартай знаходзіцца ўжо больш за паўгады, лісты можна дасылаць у СІЗА №7 у Берасці.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя