Анатоля Шумчанку пераводзяць у рэанімацыю
Анатоля Шумчанку, аднаго з лідараў прадпрымальніцкага руху Беларусі, пераводзяць у рэанімацыю. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку.
“Пераводзяць у рэанімацыю па сэрцы! Усе астатнія паказчыкі здаровыя… Без кіслароду вельмі складана дыхаць…”, — напісаў Шумчанка, адзначыўшы, што кавід вельмі падступны.
Раней Шумчанка пісаў, што адчуў рэзкае пагаршэнне стану здароўя, і цяпер зноў знаходзіцца пад кіслародам. “Увогуле аптымізму ўсё менш і менш”, — пісаў Шумчанка.
Прадпрымальнік захварэў на каронавірус больш за тры тыдні таму, у шпіталі ён знаходзіцца ўжо 21-ы дзень і актыўна распавядае пра цячэнне хваробы ў сваім фэйсбуку.
Беларускае Радыё Рацыя