Беларусь выходзіць з пагаднення з ЕЗ пра рэадмісію



Праект закону „Аб прыпыненні дзеяння Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам пра рэадмісію асобаў, якія знаходзяцца без дазволу”, быў ухвалены ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў 4 кастрычніка і зацверджаны Саветам Рэспублікі. З лета 2021 году Беларусь перастала фактычна выконваць гэтае пагадненне.

Летась у студзені ў Бруселі адбылася цырымонія падпісання Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам пра спрашчэнне выдачы візаў і Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім Звязам пра рэадмісію асобаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Звязу без дазволу.

4 кастрычніка, пасля ўхвальнага галасавання Палаты прадстаўнікоў пра выхад з пагаднення, Савет Рэспублікі зацвердзіў гэтае рашэнне.