Аляксандр Кардзюкоў не будзе пісаць прашэнне аб памілаванні



Берасцейскі палітвязень Аляксандр Кардзюкоў не збіраецца пісаць прашэнне аб памілаванні.

Ён ужо адаптаваўся да жыцця за кратамі і гатовы выйсці, як толькі адбудуцца перамены.

Берасцейцу прысудзілі 10 гадоў калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі або іншай асобе, што ахоўвае грамадскі парадак, – распавяла яго сястра Марына Парыйчук:

–  Ён разумее, што яго артыкул не прадугледжвае памілаванне, калі казаць пра закон. А памілаванне як палітзняволенага – таксама не з яго артыкулам. Гэта ўжо калі перамога, то перамога. А ўсё астатняе ён адхіляе. Так, ад Васкрасенскага прыходзілі лісты, і неаднойчы. І выклікалі яго. Натуральна, ён іх адхіляе, таму што ён разумее, што гэта поўная бязглуздзіца.

Аляксандр Кардзюкоў адбыў за кратамі фактычна паўтары гады. Яго сястра спадзяецца, што палітвязень зможа выйсці значна раней прызначанага тэрміна.

Беларускае Радыё Рацыя