Расея і ЗША правядуць у Жэневе чарговы раўнд перамоваў па дамове аб скарачэнні СНВ



Расея і ЗША правядуць у Жэневе чарговы раўнд перамоваў па дамове аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў.

Нягледзячы на ​​тое, што пагадненне пад назвай СНВ-3 нядаўна было падоўжанае на 5 гадоў, да 2026 года, бакі актыўна абмяркоўваюць параметры меркаваных новых дамоўленасцей.

Перамовы, як падкрэсліваюць і ў Маскве, і ў Вашынгтоне, датычацца ўсіх аспектаў стратэгічнай стабільнасці. Прадаўжэнню дагавора СНВ-3 папярэднічалі сур’ёзныя рознагалоссі паміж Расеяй і адміністрацыяй былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У прыватнасці, Вашынгтон адмаўляўся падаўжаць дамову на ранейшых умовах і патрабаваў уключыць у яе Кітай. Аднак пры новым амерыканскім лідары Джо Байдэне ніякіх змяненняў унесена не было.

Беларускае Радыё Рацыя