У Японіі пагоршылася сітуацыя з каронавірусам
Пятая хваля ковід-19 – такія наступствы ад алімпіяды ў Японіі. Тут пагоршылася сітуацыя з каранавірусам. Як і ў іншых краінах свету тут ідзе актыўная вакцыйнацыя, але ўсё ж некаторыя абмежавальныя меры захоўваюцца, – распавяла беларуска Таццяна Цагельнік:
„Вядома, ёсць хворыя на каронавірус у Японіі. У нас толькі-толькі скончылася 5 хваля, толькі напрыканцы верасня знялі чарговвае надзвычайнае становішча. Лакдаўну ў Японіі не было з самага пачатку, заместа гэтага ўводзілі пэўныя абмежаванні на мерапрыемствы, нейкія імпрэзы, некаторыя кампаніі мелі дыстанцыйную працу, універсітэты”.
На дадзены момант у Японіі вакцыянавана звыш 60% насельніцтва. Звыш 70% атрымала хаця б адную дозу вакцыны.
Беларускае Радыё Рацыя