У Беластоку скончыўся фестываль «Напрамак Усход». Вось, што кажа яго арганізатарка



Беласток ужо развітаўся з гасцямі пятага тэатральнага фестывалю «Напрамак Усход», які праходзіў у сталіцы Падляшша. Мясцовыя тэатралы пабачылі 2 спектаклі з Беларусі, 4 з Польшчы, адзін Грузіі і адзін з Арменіі. Спектакль «Декамерон» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра з Ерэвана учора завершыў фестываль. Падсумоўвае тэатральную падзею, намеснік дырэктара Беластоцкага тэатра Мартына Занеўская, тэатр выступае яго арганізатарам. Не прыехалі акцёры з Любліна, але іх спектакль паказалі анлайн. Найважнейшае, што мы сустракалі тут ў Беластоку – выдатных гасцей, кажа яна:

„Усё ўдалося, усё пайшло неспадзявана добра. Канешне з адным выключэннем – да нас не прыехаў тэтр з Любліна. Але і так мы вельмі цешымся, што маглі прыняць у сябе выключных гасцей: з Беларусі. Не ўкрываю таго, што перад пачаткам фестывалю, мы былі ўпэўненыя, што гэта не будзе магчыма, што ў гэтым годзе не сустрэнемся. Але на шчасце, удалося. Уласна кажучы, для такіх момантаў і варта арганізоўваць гэты фестываль”.

Мартына Занеўская

Два беларускія праекты сёлета паказалі на фестывалі. Выступалі «Купалаўцы» са спектаклем «Я», яны прызналіся – гэта для іх быў першы выхад на сцэну пасля доўгага перапынку калі яны пакінулі сцены дзяржаўнага тэатра. Таксама спектакль «ГэтаМы» паводле Андруся Горвата паказалі акцёры незалежнага тэатральнага праекту з Варшавы. Тут граюць пераважнаы акцёры, якія таксама пакінулі беларускія тэатры і былі вымушаныя выехаць за мяжу.

Беларускае Радыё Рацыя