З’явіўся анлайн-музей з лістамі беларускіх палітвязняў



У інтэрнэце з’явіўся адкрыты анлайн-музей “Ляцяць лісты”. У ім збіраюць лісты беларускіх палітвязняў. Арганізавалі музей беларусы з розных краін свету, якія вырашылі сабраць лісты ад палітвязняў як гістарычную каштоўнасць.

Сайт працуе па-руску. На ім створаны пошук па імені і прозвішчы палітвязня. Таксама на сайце можна даведацца, як дапамагчы сем’ям палітзняволеных.

Кожны ахвотны можа перадаць у гэты анлайн-музей ліст ад палітвязня, даслаўшы яго на пошту ў выглядзе фотаздымка ці скану. На сайце ўжо ёсць лісты ад Паўла Севярынца, Сцяпана Латыпава, Віктара Бабарыкі ды іншых.