Польшча зноў накіравала гуманітарны канвой на мяжу з Беларуссю
Польшча зноў заявіла пра намер накіраваць гуманітарны канвой на мяжу з Беларуссю для мігрантаў.
5 кастрычніка а 17:00 першыя грузавікі пакінулі склад і паехалі ў кірунку пункту пропуску Баброўнікі на польска-беларускай мяжы. Аднак прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў на гэта, што мігранты ўжо знаходзяцца ў Польшчы, і польскаму боку неабходна “толькі прыўзняць калючы дрот, абагрэць, накарміць”.
У МЗС Беларусі назвалі рашэнне польскага боку пра адпраўку гуманітарнай дапамогі мігрантам на беларуска-польскай мяжы “палітыканствам і папулісцкай рыторыкай”, а таксама ўгледзелі ў гэтым “пэўнае грэбаванне да беларускай дзяржаўнасці і суверэнітэту”. Таксама прапанавалі перадаць дапамогу Літве, у якой паводле беларускага МЗС, “нечалавечыя ўмовы ўтрымання бежанцаў”, або афганскім бежанцам на польскай мяжы.
Беларускае Радыё Рацыя