Яшчэ 73 чалавекі прызнаны палітвязнямі 



Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі адразу 73 чалавек. Колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер 801.

Як паведамляе тэлеграм-канал „Вясны”, усе згаданыя 73 чалавекі — фігуранты крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце з нагоды гібелі Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і заклікалі да вызвалення. Прозвішчы новых палітвязняў апублікаваны на сайце spring96.org. Сярод іх — журналіст Генадзь Мажэйка.

Следчы камітэт паведаміў, што па гэтай справе затрымана 136 чалавек.