Польшча будзе патруляваць мяжу з Беларуссю з дапамогай верталётаў



У бліжэйшыя дні польска-беларускую мяжу пачнуць патруляваць ваенныя верталёты. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак. Па словах Марыюша Блашчака на польска-беларускай мяжы знаходзіцца каля трох тысяч вайскоўцаў. У бліжэйшы час ваенныя верталёты пачнуць патруляваць мяжу з Беларуссю.

5 кастрычніка польскія памежнікі прадухілілі 483 спробы незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы.