Навучанне ў прыватнай беларускай школе – 5 тысяч еўра ў год



У Вільні адкрыліся першыя ў Літве прыватныя беларуская школа і дзіцячы садок, дзе дзеці могуць займацца на рускай і беларускай мовах, паведамляе „Народная Воля”. Набор навучэнцаў у школу толькі-толькі пачаўся, класы яшчэ не запоўнены. Зараз праводзяцца першыя пробныя заняткі, хаця выкладчыцкі састаў цалкам сфарміраваны. Практычна ўсе выкладчыкі – грамадзяне Беларусі.

Навучанне ў школе платнае – каля 5 тысяч еўра ў год, але кіраўніцтва ўстановы марыць знайсці фонды і стыпендыі, якія дапамогуць зрабіць навучанне больш танным.