Трэба пісаць
Ну вось і дачакаўся! Цяпер я, у дадатак да ўсіх маіх шматлікіх непрыемнасцяў і праблем, што наваліліся на мой і так не самы зайздросны ў гэтым сэнсе лёс, афіцыйна стаў яшчэ і “дармаедам”. Гэтага мне толькі не хапала!
Гэта ў Беларусі ёсць такі сацыяльны статус – дармаед. Пра гэта ўвесь свет ведае і здзіўляецца. Праўда, яго з уладных вуснаў часцей вымаўляюць па расейску – “тунеядец”, але сутнасці тое не мяняе. Усе негатыўныя наступствы дармаедскага ярлыка, калі ў канцы году не зможаш даказаць, што ты не “вярблюд”, пачынаюць працаваць незалежна яд таго, назвалі цябе па-чужынску “тунеядцам”, ці ўсё ж паважліва, і неяк цёпла, па-роднаму – “дармаедам”.
А яшчэ ж з ранку першага кастрычніка, я, па афіцыйных дадзеных, быў чалавекам хоць і не самым вітальным для дзяржаўных чыноў, але дастаткова сацыяльна важкім, ды пазбаўляўся і абараняўся законам сваёй краіны ад усялякай там дармаедскай знявагі з боку каго б там не было, у тым ліку і праўладных прадстаўнікоў роднай дзяржавы. Бо з ахвотай, ці не, а ўсё ж прызнаваўся гэтай дзяржавай не нейкім там закаранелым лайдаком, а нармальным беларускім пісьменнікам. Не абласканым дзяржавай, не ўлюблёным у ўладных кабінетах, і нават, мякка кажучы, не зусім жаданым. Але ўсё ж пісьменнікам.
І вось у 18 гадзін першага дня месяца кастрычніка 2021-га году, Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў сваім рашэннем Саюз Беларускіх Пісьменнікаў, у які я меў гонар уваходзіць з 11.03.2009-га году, калі верыць пісьменніцкаму пасведчанню № 613, выпісанаму на маё імя і ўручанаму ў цёплай сяброўскай атмасферы, у старадаўняй Гародні, у тыя слаўныя часы, якія зараз многія называюць “адносна вегетарыянскімі”.
Так-так, гэта тая самая пісьменніцкая арганізацыя, якую ўганаравалі сваім сяброўствам вялікія класікі беларускай, яны ж і вялікія класікі сусветнай літаратуры, і якую зараз ліквідаваў Вярхоўны Суд…
А класна гучыць, праўда – Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ліквідаваў Саюз Беларускіх Пісьменнікаў усё той жа Рэспублікі Беларусь. А ў мяне нават узнікла дзіўная і крыху насцярожваючая аналогія – у якую б арганізацыю я не ўступіў, яе рана ці позна ліквідоўваюць. Што за жах такі?! Можа са мной што не так?! Не разумею.
Я ў сваім жыцці, як і ўсе актыўныя і неабыякавыя людзі, уваходзіў у многа грамадскіх арганізацый. У большасць з іх увайшоў у ранняй маладосці, пачынаючы з знакамітага гістарычнага Гарадзенскага клубу “Паходня”. Затым БНФ за перабудову “Адраджэнне”. А пасля грамадскае жыццё ў Беларусі завіравала напоўніцу, і грамадскіх структур, дзе хацелася прыкласці свае здольнасці і мажлівасці было ўсё больш і больш. І Беларуская Асацыяцыя Журналістаў, і “Фонд імя Сапегі, і Згуртаванне Братоў Каліноўскіх, і Праваабарончы Цэнтр “Вясна”… І вы ведаеце што, асноўная большасць з іх зараз аказаліся зачыненымі! Я іх усе перажыў! Хто бы мог падумаць!
Як праклён які!
Ну а зараз, каб і хацеў які малады ці
Першая арганізацыя з маім
Зрэшты, вось гэта не самае горшае. Проста хацелася б і ў іншых
Так што, закрыццё арганізацый ёсць не самай трагічнай з’явай, якая звалілася на маю галаву апошнім часам, ды і на галовы іншых таксама. І напэўна, з часам адродзяцца зноў многія структуры. Хоць не гэта галоўнае. Бо пісьменнікам проста трэба пісаць. А пра што пісаць – ёсць пра што. Жыццё зараз такое, што тэмаў на сто пісьменніцкіх арганізацый хопіць. І зарэгістраваных, і пазбаўленых той рэгістрацыі.
Віктар Сазонаў