Еўрапарламент разгледзіць праект рэзалюцыі па Беларусі
На разгляд у Еўрапарламент унесены праект рэзалюцыі па пагаршэння сітуацыі ў Беларусі.
Галасаванне адбудзецца ў першай палове дня. У праекце рэзалюцыі знайшліся пункты з прапанаванай Нацыянальным антыкрызісным упраўленнем ды і іншымі дэмсіламі стратэгіі, паведаміў кіраўнік НАУ Павел Латушка:
Таксама Еўрапарламент звяртаецца да Еўрапейскай рады, каб узгадніць у кастрычніку стратэгію больш рашучых санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з масавымі рэпрэсіямі і парушеннямі правоў чалавека.
У рэзалюцыі прапануецца лічыць незаконнасць праўлення Лукашэнкі і ўсіх прынятых ім рашэнняў пасля сканчэння яго прэзідэнцкіх паўнамоцтваў 5-га лістапада мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя