У Вільні пачаліся заняткі па беларускіх спевах



Іх праводзіць актыўная ўдзельніца беларускага фальклорнага руху Святлана Чакушка.

«Спадзяюся, што гэтыя курсы будуць таксама яднаць беларусаў Вільні», – кажа яна.

– Зараз сітуацыя такая, што вельмі шмат прыехала „неафітаў”, калі так можна сказаць, людзей, якія не шмат ведаюць беларускую культуру, у тым ліку традыцыйную культуру. Я буду старацца штосьці рабіць тут дзеля таго, каб неяк далучыць гэтых людзей да пэўных элементаў традыцыйнай культуры. Я планую распачаць навучанне беларускім спевам.

Заняткі па беларускіх спевах Святлана Чакушка праводзіць у Вільні ў памяшканні Цэнтра беларускай культуры (Vilniaus g. 20) два разы на тыдзень. Па серадах – пачатак а 19-й гадзіне і па суботах – пачатак а 15-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя