У Летуве заявілі пра два мільярды даляраў, якія страціла Беларусь



Міністр энергетыкі Летувы Дайнюс Крэйвіс заявіў, што яго краіне „ўдалося выканаць сваю задачу і прадухіліць траплянне ў краіну электраэнергіі, вырабленай на Астравецкай АЭС”. Ён даў „гарантыю на 110%”, што электраэнергія, якая вырабляецца на БелАЭС, не паступае ў Летуву. І менавіта намаганні літоўскага боку па „энергетычнай блакадзе” і каштуюць Беларусі вялізную суму, – піша lrt.lt.

Крэйвіс лічыць далёкай перспектывай магчымы запуск Беларуссю другога блока АЭС (беларускі бок ў верасні заявіў, што ён гатовы на 87%). А „два блокі проста не змогуць працаваць адначасова, таму што беларуская энергасістэма яшчэ не падыходзіць для гэтага”, – заявіў ён.