Бізнесу далі адтэрміноўку па касавых апаратах



Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце МПЗ. Раней паведамлялася, што з 10 кастрычніка многім ІП у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі. 

Пры падключэнні цэнтрам касавага абсталявання такія суб’екты гаспадарання з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.

Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у 2 разы большы.

Паводле NN.by