«Свабодныя купалаўцы» вярнуліся на сцэну
«Свабодныя купалаўцы» вярнуліся на сцэну, дзякуючы еўрапейскім гастролям. Пра гэта ў эфіры нашага радыё распавяла акторка Крысціна Дробыш.
– Фестывалі, якія нас запрашалі, людзі, якія нас запрашалі, далі нам магчымасць выйсці на сапраўдную тэатральную сцэну. Пасля Беластоку мы рушылі ва Уроцлаў, дзе таксама чыгралі спектакль „Я”. Вельмі цёпла нас прымалі, кажуць, што квіткі былі раскупленыя літаральна за дзьве гадзіны. Шкада, што мы гралі толькі адзін спектакль. Далей мы рушылі ў Берлін. Цудоўная рэч, якую мы зразумелі сёння, што 7 кастрычніка мы гралі „Тутэйшых”. Роўна праз год мы знаходзімся ў самым цэнтры Берліна на галоўнай сцэне Германіі і мы сёння адкрываем фестываль.
Сёння і заўтра мы паказваем Войцэка рэжысёра Падалякі, а 8 кастрычніка ў 19 30 мы пачынаем граць у Берліне і ў той жа час запускаем онлайн-версію на нашым канале. Гэта не онлайн трансляцыя з Берліна, але можна паглядзець нас онлайн.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным аўдыёфайле:
Летась удзельнікі трупы пакінулі Купалаўскі тэатр у Менску ў знак пратэсту супраць рэпрэсіяў.
Беларускае Радыё Рацыя