Беларусь займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу пашпартоў
Усяго ў рэйтынг уключаныя 227 дзяржаў. Яго склала кампанія Henley&Partners па стане на чацвёрты квартал бягучага году. Краіны атрымліваюць па адным бале за кожны кірунак бязвізавага ўезду. У рэйтынгу лідыруюць Японія і Сінгапур — грамадзянам гэтых краін адкрыты 192 бязвізавыя напрамкі. Затым ідуць Германія, Паўднёвая Карэя, Фінляндыя, Італія, Люксембург і Іспанія.
Літва і Польшча займаюць 10-е месца ў рэйтынгу, Латвія —11-е, Украіна – 38-е.
Краіны СНД амаль не змянілі свае пазіцыі ў рэйтынгу, адзначаюць эксперты. Так, Расея займае 52-е месца, яе грамадзяне могуць свабодна ўязджаць у 118 дзяржаў. Беларусам даступныя для вольнага перамяшчэння 78 краін-кірункаў.