Некаторым ІП прапануюць перайсці ў разрад самазанятых



Некаторым індывідуальным прадпрымальнікам, якія не маюць наёмных работнікаў, прапануюць перайсці ў разрад самазанятых, паведамляе БелТА са спасылкай на міністэрства фінансаў. Гэта прапанова стане актуальна пасля зацвярджэння зменаў у Падатковы кодэкс.

У Мінфіне распавялі, што на 1 студзеня 2021 года ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў у Беларусі працавалі каля 270 тысяч чалавек. Пры гэтым каля 84% з іх не маюць наёмных работнікаў, „гэта значыць, па сваёй сутнасці, яны з’яўляюцца самазанятымі”. Пры гэтым такія ІП таксама павінны весці ўлік, самастойна разлічваць падаткі, плаціць унёскі ў фонд сацыяльнай абароны, а таксама ў шэрагу выпадкаў — мець касавае абсталяванне.

Беларускае Радыё Рацыя