Менчанку асудзілі на тры гады „хатняй хіміі” за абразу дзевяці амапавак
Фрунзенскі суд Менска прысудзіў Святлане Бараноўскай тры гады „хатняй хіміі”. Як піша праваабарончы сайт „Вясна”, жанчыну прызналі вінаватай у абрадзе дзевяці супрацоўніц АМАП.
Акрамя таго, жанчына павінна выплаціць ім 6000 рублёў у якасці маральнай кампенсацыі.
Як стала вядома на судзе, 1 сакавіка Бараноўская пад фатаздымкам амапавак у тэлеграм-канале „Каратели Беларуси” пакінула каментар: „Вось мразі”. Пацярпелымі па справе былі прызнаныя супрацоўніцы менскага АМАП.
Бараноўская цалкам прызнала сваю віну. „На эмоцыях пакінула гэты кароткі каментар, закрыла канал і даволі хутка забылася”, – адзначыла яна на судзе.
Беларускае Радыё Рацыя