З’явіўся беларускі ютуб-канал для дзяцей „Бэйбус”



Вядоўцам новага канала будзе Аляксандр „Маляваныч” Ждановіч. Аўтары абяцаюць забаўляльны, навучальны, развіццёвы кантэнт для дзяцей і бацькоў. „Бэйбус для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў канал з клопатам і павагай, з хітрыкамі ды цікавосткамі, з пяшчотай і весялосцю”, – запэўніваюць аўтары. 

На 11 кастрычніка запланаваны першы выпуск „Казкі з Маляванычам”.