Тавары з замежных інтэрнэт-крамаў могуць падаражэць на 20%



Wildberries, AliExpress, Ozon ды іншыя сеціўныя крамы ў Беларусі хочуць абкласці падаткам на даданую вартасць. Гэта прадугледжвае новая рэдакцыя Падатковага кодэксу, якая з’явілася на сайце Мінфіна. Стандартная стаўка ПДВ у Беларусі — 20%. На сёння беларускія крамы плацяць гэты падатак пры продажы тавараў. Замежныя інтэрнэт-крамы пры электроннай дыстанцыйнай іх рэалізацыі не з’яўляюцца плацельшчыкамі ПДВ.

Папраўкі ў Падатковы кодэкс могуць пачаць дзейнічаць з 1 ліпеня 2022 года.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: avito.ru