Звыш за 180 – такая колькасць палітвязняў налічваецца на Берасцейшчыне



Пра гэта распавяла мясцовая праваабаронца спадарыня Ганна, якая ў мэтах бяспекі не называе сваё прозвішча. Пераважна гэта тыя, хто праходзіць па берасцейскіх і пінскіх беспарадках, а таксама карагоднай справе, – адзначыла яна:

„У цэлым можна сказаць наконт сацыяльнага партрэта, то гэта хутчэй мужчына, чым жанчына. У нас у цэлым заканадаўства такое, што жанчынам даюць толькі палову агульнага рэжыму там, дзе мужчынам могуць даць ўзмоцнены або строгі рэжым. Так прапісана ў заканадаўстве”

Праваабаронца дадала, што гэта не значыць, што жанчын меньш праходзіць па крымінальных палітычна матываваных справах. Ім проста часцей прысуджаюць „хатнюю хімію” ці абмежаванне волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Беларускае Радыё Рацыя