У Міхалове дзейнічае асяродак дапамогі ўцекачам



Асяродак дапамогі ўцекачам у Міхалове дзейнічае ўжо 5-ы дзень. Пакуль што ніводзін  з тых, хто патрабуе дапамогі, сюды не трапіў.  Ёсць тут падрыхтаванае месца, дзе можна сагрэцца, адпачыць ці падсілкавацца.

„Ня можам заставацца абыякавымі”, – кажа намеснік бургамістра Міхалова Конрад Сікора. Тут уцекачы змогуць атрымаць першую дапамогу:

– Мы гатовыя прыняць гэтых людзей. Калі акажацца, што бліжэйшым часам ніхто не зможа прыбыць сюды з арганізацый пазаўрадавых, мы будзем пераказваць непасрэдна ля граніцы, інфармаваць, каб сюды прыязджалі. Сюды могуць спакойна прыехаць, тут ёсць ежа, гарбата, кава.

Асяродак дапамогі мігрантам у Міхалове дзейнічае ў будынку пажарнай аховы. Увесь час там дзяжураць пажарныя і медычная служба. На рахунак дапамогі мігрантам ў Міхалове цягам трох дзён сабрана 40 тысяч злотых. Кожны дзень з ўсёй Польшчы ідуць пасылкі з дапамогай для мігрантаў.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя