Польшча ізноў заявіла пра начныя стрэлы з боку Беларусі



У ноч з 8 на 9 кастрычніка на беларускім баку ў раёне мяжы з Польшчай зноў былі чуваць стрэлы. Пра гэта паведамляе Польская памежная служба. Таксама ведамства апублікавала здымак невядомага чалавека са зброяй.

Памежная служба не паведаміла пра якіх-небудзь пацярпелых. Таксама ведамства не піша пра тое, хто і навошта мог страляць.

8 кастрычніка памежная служба Польшчы ўжо паведамляла пра падобны выпадак. Па іх інфармацыі, патруль салдат Войска Польскага абстралялі з боку Беларусі, як мяркуецца, халастымі патронамі. Прэс-сакратарка ведамства назвала гэты выпадак правакацыяй.

Паводле Zerkalo.io

Fot. Grzegorz Dąbrowski