Новая беластоцкая культурніцкая прастора НЕТЭАТР адчыняе свае дзверы



Новая беластоцкая культурніцкая прастора НЕТЭАТР адчыняе свае дзверы. Ужо з 15-ай гадзіне паводле польскага часу  будзе можна прыйсці і пазнаёміцца з гісторыяй і яе прапановамі. Яланта Шчыгел (Jolanta Szczygieł) – дырэктар Галерэі імя Слендзінскіх распавядзе пра гісторыю камяніцы „Асторыя”. Гадзінай пазней пачнецца спектакль тэатра цені “Гэтыя вокны бачылі гэтае” („Te okna to widziały”) у выкананні акцёраў з тэатра ВАКНО.

Спекталь задарма будзе можна паглядзець у вокнах камяніцы з Рынку Касцюшкі, – кажа Ілона Карпюк з НЕТЭАТРУ.

Спектакль тэатра цені “Гэтыя вокны бачылі гэтае” („Te okna to widziały”) пакажуць сёння  двойчы: а 18:30 і 19:30. Музыку да спектакля выконвае беларускі гурт Ilo & Friends.

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя