На мяжы Беларусі з ЕС стаяць у чэргах больш за 2,6 тысяч фур



На мяжы Беларусі з Еўразвязам сабралася звыш 2650 фур, паведамляе Дзяржпагранкамітэт. Самыя вялікія чэргі назіраюцца на беларуска-літоўскай мяжы. Уезд ў Літву перад пунктам пропуску „Відзы” чакаюць больш за 210 фур, „Катлоўка” — 350, „Каменны Лог” — больш за 320, „Беняконі” — звыш 340, „Прывалка” — 270 фур.

На мяжы з Латвіяй перад пунктам пропуску „Грыгароўшчына” сабралася больш за 100 фур, „Урбаны” — звыш 220.

На польска-беларускай мяжы перад пунктам пропуску „Брузгі” стаяць больш за 140 фур, „Бераставіца” — 150, „Казловічы” — звыш 550.

На ўкраінскім напрамку чэргі ўтварыліся толькі перад пунктам пропуску „Новая Рудня” — тут чакаюць выезду больш 40 грузавікоў.