У Беластоку працуе хаб для беларускіх журналістаў
У Беластоку працуе хаб для беларускіх журналістаў. Месца адкрылася напрыканцы жніўня і прытуліла супрацоўнікаў Hrodna.Life і «Магілёўскага рэгіёну», якія былі змушаныя пакінуць Радзіму праз пераслед.
Пра цяперашні стан і патрэбы хабу распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:
– Яшчэ пытанне рамонту, мэблі – па-ціху ўсё вырашаецца. Так сталася, што Беласток – горад зручны для многіх беларусаў у гэтай вымушанай міграцыі. І там жывуць беларусы, ёсць арганізацыі, ёсць цікавасць дапамагаць. Цікавасць з гарадской адміністрацыі. Журналіст Руслан Кулевіч узяў на сябе пэўную частку рэарганізацыйна працы. З зусім розных куткоў Беларусі – Магілёў, Гародня, раней ніколі не перасякаліся, а сустрэліся ў Беластоку.
Памяшканне здаецца па мінімальна магчымым камерцыйным кошце, выдаткі аплачвае фундацыя, таму самі журналісты могуць карыстацца хабам бясплатна, зазначае Аляксей Шота:
– Любы журналіст, які пераехаў у Беласток, якому не стае камунікацы, не дастае пачуцця супольнасці можа прыйсці. Гэты каворкінг створаны не для таго, каб даць працоўнае месца, а каб даць магчымасць камунікаваць. Каб вярнуць у супольнасць тых, хто выпаў. Вярнуцца ў каманду. Хай не ў сваю каманду, але вялікую каманду журналістаў розных выданняў, якія зараз у Беларусі ўсе робяць адну місію і займаюцца адной справай.
Хаб для беларускіх журналістаў у Беластоку месціцца на вуліцы Сянкевіча-44.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя