Вадзім Мажэйка: Лукашэнка – узор пераробленай савецкай ідэнтычнасці



Аляксандр Лукашэнка – узор пераробленай савецкай ідэнтычнасці, якая шмат у чым грунтуецца на манархічным абсалютызме.

Сваім меркаваннем падзяліўся аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (BISS) Вадзім Мажэйка:

– У ідэнтыфікацыі Алексіевіч Лукашэнка з’яўляецца вось такім „чырвоным чалавекам”. Вядома, што было б вельмі спрошчана казаць, што ён проста савецкі і ўсё, бо савецкія часы былі вельмі даўно і савецкім Лукашэнка быў, калі толькі абіраўся прэзідэнтам. Тады ён сапраўды быў такім досыць тыповым дзіцём „перабудовы”. Для яго асабістая ўлада, як ён любіць казаць, над гэтым „клачком зямлі”, значна больш важная, чым нейкі інтэрнацыянальны доўг.

Асабістае стаўленне Лукашэнкі да шмат якіх пытанняў супярэчлівае. Таму, каб разважаць пра ідэнтычнасць гэтага чалавека, варта быць добра знаёмым з ім шмат год, прызнае Вадзім Мажэйка.

Беларускае Радыё Рацыя