За мінулыя суткі памежнікі не пусцілі ў Польшчу 538 мігрантаў, у Літву – 39
У мінулую нядзелю польскія памежнікі не пусцілі ў краіну 538 чалавек. Было затрымана 8 грамадзян Ірака. Таксама былі затрыманыя 7 замежнікаў, якіх падазраюць у дапамозе нелегальнаму перасячэнню мяжы. Гэта грамадзяне Егіпта, Грузіі, Украіны, Германіі і два чалавекі – грамадзяне Расеі, паведамляе польскае ведамства ў сваім Twitter.
У Літву з Беларусі за мінулыя суткі памежнікі не пусцілі 39 чалавек, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы Літвы.
У Латвію ў мінулую суботу памежнікі не пусцілі 21 чалавека. Як паведамляе мясцовая памежная служба, з 10 жніўня 1595 чалавек не змаглі незаконна перасекчы мяжу.
Паводле Zerkalo.io
Фота: Reuters