Пінчукі масава адмаўляюцца ад прышчэпкі супраць CОVID-19



Пакуль у Пінску правалена кампанія па імунізацыі супраць CОVID-19 у буйных працоўных калектывах. Пра незадавальняючыя лічбы вакцынацыі на прадпрыемствах гаварылі ў гарадскім выканаўчым камітэце.

Па словах медыкаў, адмову пінчукі матывуюць страхам перад магчымымі наступствамі ад прышчэпкі. Як адзначае лекарка Святлана Ладыга, ускладненні ёсць, але яны не істотныя:

„Можа быць напрыклад тэмпература пасля вакцыны, доўжыцца двое-трое сутак, не болей. Прапіў прэпарат – і праходзіць. Можа быць трошкі азызласць ў месцы прышчэпкі, можа быць сверб. Прызначэнне пішам, даём памятку, што прымаць пры тэмпературы, алергіі”.

Увогуле сітуацыя з CОVID-19 на Берасцейшчыне вельмі неспрыяльная. Паводле інфармацыі абласнога Упраўлення аховы здароўя, на Берасцейшчыне самая вялікая колькасць захворванняў па краіне і самая марудная кампанія па вакцынацыі.

Беларускае Радыё Рацыя