Пункт пропуску «Махро» на мяжы з Украінай часова спыняе працу



Міжнародны пункт пропуску «Махро» на беларуска-ўкраінскай мяжы з 11 кастрычніка часова спыняе працу. Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржпамежкамітэта.

— У панядзелак з 09.30 на аўтадарожным пункце пропуску «Махро» на мяжы з Украінай пачнуцца будаўнічыя работы, — распавялі ва ўстанове.

Пра тэрміны заканчэння работ інфармацыі няма.

Дзяржпамежкамітэт рэкамендуе ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак праз беларуска-ўкраінскую мяжу.